Пятніца адзінства — Детская библиотека-филиал №9

Пятніца адзінства

У межах агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца ‒ роднае, сваё» у бібліятэцы прайшла тэматычная акцыя «Пятніца адзінства», прымеркаваная да Дня народнага адзінства Беларусі.

Падчас інтэрактыўнай гульні са скэтч‑картай Беларусі ўдзельнікі «падарожнічалі» па краіне: выбіралі гарады, якія ім асабліва падабаюцца, або, наадварот, тыя, пра якія яны раней не чулі, а потым сціралі на карце адпаведныя меткі ‒ так адкрываліся назвы і кароткія факты пра гэтыя месцы. У працэсе дзеці даведаліся пра найбуйнейшыя гарады краіны і знакавыя славутасці, навучыліся знаходзіць іх на карце і суадносіць з гісторыяй і культурай рэгіёна.

Асобная ўвага была ўдзелена сімвалам Беларусі. Удзельнікі чыталі вершы пра родны край, абмяркоўвалі, чаму менавіта бусел, зубр і васілёк сталі пазнавальнымі вобразамі краіны.

«Пятніца адзінства» паказала, што любоў да роднага краю пачынаецца з малога ‒ з цікавасці, з жадання даведацца і падзяліцца сваімі адкрыццямі.