Прыгоды на старонках — Детская библиотека-филиал №9

Прыгоды на старонках

21 жніўня, у межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца ‒ роднае сваё», у бібліятэцы запрашалі да ўдзелу ў незвычайнай гульне‑вандроўцы «Прыгоды на старонках».

Разам чыталі чароўную вершаваную казку М. Танка «Мухамор», а потым выконвалі займальныя выпрабаванні: перакладалі цікавыя словы з казкі, у «Слоўным канструктары» з аднаго вялікага слова стваралі цэлыя сусветы з маленькіх, у гульне «Грыбная азбука» злучалі назвы грыбоў з малюнкаміі і навучыліся адрозніваць іх, як сапраўдныя знаўцы лесу.