Вясёлы карагод гісторый: «Кожная пятніца – роднае, сваё!» — Детская библиотека-филиал №9

Вясёлы карагод гісторый: «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

03 красавіка дзіцячая бібліятэка далучылася да агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!», галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштоўнасцяў. Чытачоў запрашалі прыняць удзел у гульне-забаўлянцы «Вясёлы карагод гісторый».

На моўнай пляцоўцы «Літаратурныя прысмакі» чыталі  невялічкія апавяданні сучаснага беларускага пісьменніка Міхася Слівы ‒ «Як кнігі дзяўчынку выхавалі», «Сяргейка-Бармалейка» і «Сонечнае мора», потым выконвалі вясёлыя заданні: знаходзілі прыказкі, гулялі ў «Прафесійны слоўнічак», успаміналі кветкі.

Усе ўдзельнікі адзначылі, што чытаць і гуляць на роднай мове вельмі цікава, асабліва разам з сябрамі ў бібліятэцы.