Пісьменнікі Магілёўшчыны прадстаўляюць… — Детская библиотека-филиал №9

Пісьменнікі Магілёўшчыны прадстаўляюць…

У 2026 годзе  Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» адзначае  20-годдзе з часу ўтварэння.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для 11-класнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» прайшла агляд-прэзентацыя «Пісьменнікі Магілёўшчыны прадстаўляюць…».

На сустрэчы гучалі вершы вядомых магілёўскіх пісьменнікаў Алеся Казекі і Валянціны Габрусевай аб Беларусі і яе прыгажосці, роднай мове і маці. Рабятам былі прадстаўлены: новая кніга Жанны Міус «Душа жывога», творчасць Галіны Пярун, разнастайныя зборнікі і аўтарскія кнігі ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання. Вучні з зацікаўленнасцю прынялі ўдзел у сустрэчы, знаёміліся з кніжнай выставай «Літаратурная спадчына зямлі Магілёўскай», выразна чыталі вершы.

Літаратура роднага краю — гэта не старонкі падручніка, а жывыя галасы і блізкія тэмы, і магчымасць па-новаму зірнуць на родную мову як на крыніцу натхнення.