4 жніўня адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры — Янкі Брыля, аўтара знакамітага рамана — «Птушкі і гнёзды», а таксама шэрага аповесцяў, апавяданняў і мініяцюр.
У дзіцячай бібліятэцы ўвазе чытачоў на кніжнай палічцы «Адзначаем юбілей» прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка.
Віртуальных карыстальнікаў запрашаем пазнаёміцца з інтэрактыўным плакатам «Янка Брыль» аб жыцці і творчасці пісьменніка (створана Цэнтральнай гарадской бібліятэкай ім. К. Маркса).