У 2023 годзе свята беларускага пісьменства адзначыла свой юбілейны XXX дзень 2 і 3 верасня ў г. Гарадок Віцебскай вобласці.
Жыхароў і гасцей горада Магілёва таксама запрашалі адсвяткаваць Дзень беларускага пісьменства разам. Ва ўсіх бібліятэках горада былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы ў рамках патрыятычнай эстафеты «Беларуская скарбонка». У дзіцячай бібліятэцы з удзелам чытачоў прайшла культуралагічная акцыя «З вытокаў роднай мовы».