Запрашаем на БібліяФЭСТ! — Детская библиотека-филиал №9
-->

Запрашаем на БібліяФЭСТ!

Паважаныя сябры!
4 верасня бібліятэкі горада запрашаюць усіх на БібліяФЭСТ «Вітаю цябе, беларуская кніга!», які пройдзе ў межах Дня беларускага пісьменства.
Прыняць удзел у святкаванні зможа кожны жадаючы, так як БібліяФЭСТ пройдзе ў рэжыме ON/OFF–line!
На працягу дня, з 10.00 да 18.00 гадзін, будуць арганізаваны тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, гучныя чытанні па цікавых беларускіх кнігах.

Актыўна далучайцеся да цікавага часу з беларускай кнігай!