Ведай нашых! — Детская библиотека-филиал №9
-->

Ведай нашых!

З 3 па 5 верасня чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі запрашалі прыняць удзел у ФОЛК-акцыі «Ведай нашых!», якая прайшла ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў ON-line і OFF-line рэжымах.

Так, весела і займальна з удзелам чытачоў дзіцячага абанемента прайшоў інтэлектуальны нон-стоп «Ведай нашых!». Хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з пазнавальнымі кнігамі пра знакамітых культурных дзеячоў Беларусі і родную мову, затым выбіралі сабе выпрабаванне: «Збяры прыказку», «Пазнай пісьменніка», «Асарці з загадак», «Перакладчык», «Моўны філворд», «Хуткамоўка» і іншыя. Добрым памочнікам стаў бібліятэчны сябар Францішак, які з радасцю дапамагаў удельнікам выпрабавання.

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка адбыўся інфагід «XVII Дзень беларускага пісьменства». Чытачы ўспаміналі знакамітых беларускіх асветнікаў і пісьменнікаў, у якіх гарадах і мястэчках адбываліся святкаванні Дня беларускага пісьменства ў розныя гады, і якія там засталіся культурныя памятныя знакі. Гутарку дапоўніў агляд каля кніжнай выставы «Дзіўная родная мова», дзе размясціліся цікавыя кнігі і часопісы на беларускай мове. Кожны ўдзельнік інфагіда атрымаў інфармацыйную лістоўку пра Дзень беларускага пісьменства і кнігадрукаванне.

У віртуальнай прасторы запрашалі да ўдзелу ў  WEB-квэсце «Грамацей». Пераможцаў гульні чакаў памятны сертыфікат удзельніка.

Для фотааматараў была арганізавана сеткавая акцыя «#БУКЛУК_КНІГА_НАТХНЯЕ-2021» у сац. сетках «Вконтакте» і «Instagram», дзе трэбы было прымяніць не толькі навыкі фатографа, але і праявіць свае творчыя здольнасці.

Усё самае цiкавае размяшчалі ў FOTOдзённiку #ФОЛКакцыяВедайНашых у сац. сетках «Вконтакте», «Instagram» і «Telegram».

Добры час правялі разам з беларускай кнігай!