Цікавыя кнігі на беларускай мове — Детская библиотека-филиал №9

Цікавыя кнігі на беларускай мове

Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама і дарослыя!

Сустракайце новыя кніжкі на беларускай мове.

Што вас чакае? Усё самае цікавае!

Спачатку прапануем разам з хлопчыкам Арцёмам прагуляцца па славутых мясцінах нашай любай Беларусі, пазнаёміцца з гербамі сталіцы і абласных цэнтраў. Чытаючы вершы, адчуць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапіцца мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны; а таксама даведацца пра ўнікальны свет беларускіх народных свят, захапіцца таямнічым светам беларускіх балот, і, канешне, адправіцца ў неверагоднае вандраванне разам з героямі чароўных казак.

Цуд існуе, і ён побач з намі, дастаткова зазірнуць у нашы кніжкі.


Ваніна, В. У. Наша Беларусь : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Вольга Ваніна ; [мастак І. В. Пекусава-Буркоўская]. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 30, [1] с.

У якой прыгожай і дзіўнай краіне мы жывём! Колькі ў ёй цікавага, таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства! Вачыма звычайнага беларускага хлопчыка чытачы ўбачаць прыроду Беларусі, яе гарады і славутыя мясціны, пазнаёмяцца з гербамі сталіцы і абласных цэнтраў, задумаюцца над важнасцю захавання беларускіх народных традыцый.

Кніга выхоўвае патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя  адносіны да яе жыхароў.

Прызначана для чытання дзецям 5-7 гадоў, утрымлівае маляўнічыя ілюстрацыі, развіццёвыя заданні.


Ліпскі, У. С. Мая Беларусь : аповесць-споведзь / Уладзімір Ліпскі ; [мастак Віталь Дударэнка]. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2018. — 79 с.

З кранальна-ўзнёслых разважанняў пiсьменнiка, напоўненых бясконцай любоўю да роднай Беларусі, шчырым захапленнем і павагай да яе працавітых, таленавітых сыноў і дочак, да яе слаўных дасягненняў і прыгажосці беларускай прыроды, складваецца непаўторны ўзор. У гэтым чароўным узоры сплятаюцца мінулае і сучаснасць, ствараецца добрая будучыня.

Аўтар спадзяецца, что юные чытачы адчуюць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапленне мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны, што і з’яўляецца непарушнай асновай патрыятычнага выхавання.

Кнiга адрасавана дзецям сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту. Можа з поспехам выкарыстоўвацца настаўнікам як падчас урокаў, так і ў рамках пазакласных мерапрыемстваў.


Кажура, В. В. Маленькая азбука вялікай краіны : [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура ; мастак Вікторыя Марус. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 35, [1] с.

Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна – самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ – гасціннасцю. І, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.

Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.

Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – маленькім беларусам і беларусачкам.


Беларускія народныя святы для дзяцей : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / складальнік А. Коршак ; мастак Л. Галубец]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 175, [1] с.

Кніга расказвае пра ўнікальны свет беларускіх народных свят, язычніцкіх і хрысціянскіх. У ёй вы знойдзеце звесткі пра малавядомыя шырокаму колу чытачоў вобразы і факты беларускага народнага календара. Асаблівае месца ў выданні адведзена любімаму святу ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак — Калядам.

Кніга прызначана для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай культурай Беларусі.


Масла, А. С. Балотныя прыгоды : цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 68, [3] с.

Новая кніга вядомай беларускай пісьменніцы Алены Масла прысвечана таямнічаму і захапляльнаму свету беларускіх балот.

У займальнай форме аўтар знаёміць дзяцей з асаблівасцямі ўтварэння балот, іх відамі і значэннем у прыродзе. Асобнае месца ў кнізе адведзена знаёмству з жывёльным і раслінным светам балот.

Разам з галоўнымі героямі кнігі – цікаўным і дасведчаным хлопчыкам Бульбінкам і дзяўчынкай Журавінкай – маленькія чытачы здзейсняць казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведаюць хатку баброў, высветляць, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай.

Кніга ўтрымлівае таксама простыя кулінарныя рэцэпты, а яшчэ займальную гульню па матывах казачнага падарожжа.

Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.


Шупо, М. І. Птушыная азбука : [вершы / Марына Шупо ; [мастак Аксана Аракчэева]. — Мінск : Пачатковая школа, 2018. — 39 с.

Кніга ў займальнай форме пазнаёміць чытачоў з алфавітам, а цікавыя вершыі прыгожыя малюнкі дапамогуць даведацца пра розных птушак і іх звычкі. Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавацелям дзіцячага садка, настаўнікам пачатковых класаў.


Дзень народзінаў, альбо Свята, якое ёсць у кожнага : вершы, апавяданні, казкі : [для малодшага школьнага ўзросту / укладальніца А. Спрынчан ; ілюстрацыі М. Дайлідава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 149, [1] c.

Дзень народзінаў – сапраўды свята, якое ёсць у кожнага. Але кожны дзень народзінаў – непаўторны. Як адзначаюць дні народзінаў героі вершаў, апавяданняў і казак вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія прыгоды і нечаканасці чакаюць іх, вы даведаецеся ў кнізе, якую цікава чытаць і прыемна дарыць.


Якімовіч, А. М. Прыгоды Белай Мышкі : аповесці-казкі / Аляксей Якімовіч ; [мастак Д. Ганчарык-Чарняўская]. — Мінск : Звязда, 2018. — 126, [1].

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі: «Зачараваныя Ружы і Белая Мышка» і «Зачараваны Матылёк і Белая Мышка». Іх галоўныя героі – Белая Мышка і нядобры міфічны хлопчык Чапялейка, якія ўвасабляюць сабою вечнае супрацьстаянне дабра і зла.

Аўтар робіць акцэнт на дыялогі дзеючых асоб, таму можна рэкамендаваць дадзеныя казкі для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.


Кузняцова, Ю. А. Першая вандроўка Мышкі : казка / Юлія Кузняцова ; [пераклад на беларускую мову В. Рацэвіч ; ілюстрацыі А. Ястрамской]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — [35] c.

Гэтая гісторыя пра самую незвычайную карову на свеце. Звалі яе Мышкай, і жыла яна ў самай звычайнай вёсцы.

Падчас сваёй першай вандроўкі карова Мышка і голуб Док знойдуць новых сяброў, дапамогуць дзяўчынцы Асі вярнуць кагосці вельмі важнага і… не, не будзем раскрываць усе таямніцы!


Бука, Н. І. Бася і яе чароўны свет : казка / Надзя Бука ; [пераклад з рускай Н. Кудасавай] ; малюнкі аўтара. — Мінск : Звязда, 2019. — 32, [8] с.

Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Цуд існуе, і ён побач з намі.


Марціновіч, А. Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 133, [1] с.

Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны?

Не ўяўляеце, як гэта можна праглынуць не адзін дзясятак грашовых купюр? Тады хутчэй знаёмцеся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончын Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса і шмат чаго яшчэ.


Зэкаў, А. М. Непаслухмяны Чмелік : казкі / Анатоль Зэкаў ; [мастак Ю. Кароткая-Адаменка]. — Мінск : Звязда, 2019. — 126, [1] с., іл.

З кнігі казак Анатоля Зэкава «Непаслухмяны Чмелік» юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля гады лічыць, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкі не сівеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху — лянівай.

Кожная казачная гісторыя вучыць дзяцей быць добрымі, спагадлівымі і справядлівымі, перасцерагае іх ад дрэнных учынкаў.

У зборнік таксама ўключаны пераклады казак розных народаў свету.


Бучынская, Н. С. Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі» : сон + ява = казачная з’ява / Наталля Бучынская ; [мастак Р. Кульба]. — Мінск : Беларусь, 2019. — 69, [1] с.

Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары збываюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.


Чаракова, М. Прыгода павука = A spider story : [казка / Маша Чаракова, Джордж Таннер ; [рэдакцыя і пераклад Л. Шпакоўскай ; ілюстрацыі М. Ціхановіч]. — Мінск : Попурри, 2018. — [37] с.

Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара — пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца…

Вандруйце разам з Чыкам, але будзьце гатовымі да нечаканай развязкі!

Выдатна ілюстраваная кніга створана спецыяльна для дзяцей, якія пачынаюць вывучаць англiйскую мову, і іх бацькоў.

Кніга на дзьвух мовах.