Свята роднага слова — Детская библиотека-филиал №9
-->

Свята роднага слова

З 2 па 4 верасня дзіцячая бібліятэка, як і усе бібліятэкі горада Магілёва, запрашала сваіх чытачоў і усіх жадаючых адсвяткаваць Дзень беларускага пісьменства разам у рэжымах OFF/ON-linе у ходзе агульнай святочнай акцыі «Свята роднага слова».

Старт святочнай акцыі адбыўся 2 верасня ў ЦГБ імя К. Маркса, дзе прайшла прэзентацыя інтэрактыўнай аконнай выставы «Падарожжа да вытокаў», прысвечаная 140-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа.

У гэты час у бібліятэцы праходзіла культаралагічная акцыя «З вытокаў роднай мовы». Чытачы з зацікаўленасцю слухалі пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, знакамітых асветніках, традыцыях нацыянальнага свята; удзельнічалі ў літаратурных і лінгвістычных гульнях, знаёміліся з новымі аўтарамі.

У віртуальнай прасторы на сайце бібліятэкі ўсіх чакаў WEB-квэст «Мелагучнасць роднай мовы»Трэба было прайсці 5 тураў і знайсці запаветныя ключы, каб скласці кодавае слова.

Увесь час разам з чытачамі размаўлялі па-беларуску. А калі нешта не атрымлівалася, размаўлялі з усмешкай і з пяшчотай на вуснах, бо

«Багацце наша – у нашай роднай мове,
Мы берагчы павінны ўсе яе.
Прыслухайцеся: што, у нейкім слове
Пяшчоты, мілагучча не стае?
Усю красу ў сябе ўвабрала мова:
І звон дуброў, і птушак галасы,
Жыве душа ў ёй сонечна, вяснова,
І мы без мовы – быццам без душы.»