Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое з 1994 года праводзіцца ў першую нядзелю верасня.
Яго асноўная ідэя — паказаць непарыўную сувязь гісторыі беларускага кнігадрукавання, заснаванага на славянскіх вытоках і традыцыях, з днём сённяшнім; папулярызацыя кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.
Запрашаем прыняць удзел у WEB-квэсце «Свята беларускага пісьменства» і, дзякуючы сваім ведам, прайсці 5 тураў, знайсці запаветныя ключы і скласці кодавае слова. Жадаем поспеху!