Пісьменнік дня: Алесь Казека — Детская библиотека-филиал №9
-->

Пісьменнік дня: Алесь Казека

Я — маленькая кропля з крыніцаў святых,
што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.
Алесь Казека

4 жніўня сваё 65-годдзе адзначыў Алесь Казека — вядомы беларускі пісьменнік, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама рэдактар літаратурнага альманаха «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». У гэты дзень чытачоў бібліятэкі запрашалі прыняць удзел у літаратурнай акцыі «Пісьменнік дня: Алесь Казека».

Паэзія Алеся Казекі шматгранна і перапоўнена самымі рознымі пачуццямі, але першым сярод іншых стаіць пачуццё любові да Радзімы.

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка дзейнічала выстава-агляд «Адзначаем юбілей Алесі Казекі – 65 год». Усіх вітальнікаў бібліятэкі запрашалі  пазнаёміцца з вершамі, паэмамі і паэтычнымі апавяданнямі творцы на беларускай і рускай мовах, у ходзе літгіда «Аб жыцці і творчасці Алесі Казекі» даведацца больш цікавых звестак аб дзейнасці пісьменніка-земляка, прыняць удзел у гучнай імпрэзе «Чытаем і слухаем вершы Казекі».

Звяртаючыся да твораў пісьменніка-юбіляра, разам з чытачамі адзначылі, як беражліва апісваюцца землякі з іх штодзённымі клопатамі, як абярэжліва малююцца родныя  мясціны. Яго паэзія захапляе сваёй шчырасцю і адкрытасцю. Кранаюць лёсы людзей, якія перажылі суровыя часы, але змаглі захаваць чалавечнасць, годнасць, веру ў лепшае. Не абыходзіць аўтар і самыя актуальныя праблемы сучаснасці: неабходнасць адраджэння гістарычнай памяці, захаванне сапраўдных маральных каштоўнасцей, важнасць аховы навакольнага асяроддзя і міру ва ўсім свеце.

Імя Алеся Казекі занесена ў Кнігу Славы Магілёўшчыны.

Верш «Крынічна-васільковы край», чытае А. Грыгалец