Культура і мастацтва ‒ гэта частка нашай спадчыны, якая перадаецца ад пакалення да пакалення.
21 жніўня для выхаванцаў установы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу» у рамках супрацоўніцтва прайшоў урок памяці «Нам засталася спадчына». Пачалося мерапрыемства з музычнай кампазіцыі «Спадчына». Далей прайшліся па старажытнай і багатай гісторыі беларускага народа.
Напярэдадні святкавання Дня пісьменства ўспомнілі імёны знакамітых беларускіх асветнікаў і дзеячаў культуры. Удзельнікам мерапрыемства прапанавалі здгадаць іх па фота.
Таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па найстаражытных гарадах Беларусі (Полацку, Тураву, Мсціславу г.д.), паглядзелі відэаролік пра Магілёў. Закранулі і тэму Вялікай Айчыннай вайны, хлопцы засталіся пад уражаннем пасля прагляду відэароліка пра спаленую вёску Ала.
Завяршылася сустрэча пажаданнем усім беларусам старацца прыкладаць усе намаганні па захаванню культурнай спадчыны ў імя будучага пакалення, каб кожны мог адчуць сілу і значнасць сваіх каранёў.