21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта не проста чарговая каляндарная дата, а вялікае свята для ўсіх краін і народаў.
Для ўсіх беларусаў родная мова гэта – беларуская мова – самая мелагучная, самая цудоўная і непаўторная.
З 15 па 21 лютага бібліятэкі горада Магілёва запрашаюць ўсіх жадаючых прыняць удзел у АДЗІНЫМ ЭТНА-ТЫДНІ «МОДА НА МОВУ!», які пройдзе ў фармаце Оnline і Offline.
Насычаная праграмма ўключае розныя марафоны, конкурсы, LIT-пленэры, гульні, кніжныя чэленджы, тэсты і шмат чаго іншага.
Адным словам, ЗАПРАШАЕМ УСІХ АДЗНАЧЫЦЬ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ РАЗАМ З НАМІ,
і не проста адзначыць, а пачаць ганарыцца, натхняцца і, па магчымасці, часцей
РАЗМАЎЛЯЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ! Падрабязна