«Мая зямля»: відэапаэзія — Детская библиотека-филиал №9
-->

«Мая зямля»: відэапаэзія

26 лютага свой юбілейны дзень нараджэння адзначае Валянціна Фёдараўна Габрусева — вядомая магілёўская паэтка і аўтар шматлікіх песень, член Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных літаратурна-музычных конкурсаў.

Тэма любові да Беларусі, малой радзімы займае цэнтральнае месца ў творчасці Валянціны Габрусевай. Яе вершы і песні ўзвышаюць, абуджаюць у чалавеку самыя высокія патрыятычныя пачуцці.

Запрашаем паслухаць верш «Мая зямля».

 

Відэаролік падрыхтаваў чытач бібліятэкі А.Грыгалец.