Ключ ад Вялікай Каштоўнасці — Детская библиотека-филиал №9
-->

Ключ ад Вялікай Каштоўнасці

15 верасня ў бібліятэцы з удзелам актыўных чытачоў прайшоў чароўны квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» па аднайменнай  кнізе знакамітай беларускай пісьменніцы К. Хатасевіч-Лісавой у рамках KVEST-FESTа «ЗНАющие ТОлковые Книжные Интеллектуалы» да Дня бібліятэк Беларусі.

Шукальнікам прыгод прапанавалі  адправіцца ў цікавае, займальнае, часам няпростае падарожжа, на шляху якога трэба было сабраць патрэбныя артэфакты — дзевяць ключоў, каб стаць пераможцамі і ў фінале атрымаць ўзнагароду – Вялікую Каштоўнасць, якая знаходзілася ў чароўным куфэрку.

Ператварыўшыся ў галоўные герояў кнігі – адважнага асілака Дэстарна і прыгажуню Мілею, падарожнікі здолелі выканаць ўсе чароўныя заданні жыхароў Ведзьмінага балота, Злавеснага леса і Таямнічага возера, атрымаць самы галоўны ключ і адчыніць куфэрак. Тое, чшто яны там убачылі іх вельмі здзівіла.

Квэст прайшоў на сяброўскай хвалі. Рабяты праяўлялі спрыт, кемлівасць і свае веды пры выкананні задач. Кожны з удзельнікаў вельмі зацікавіўся кнігай і цяпер мара прачытаць яе цалкам.

      


Фотавідэаагляд «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»