Лета – пара прыгод і сустрэч з новымі кніжкамі!
Запрашаем на кніжныя агледзіны «Казачныя прысмакі».
Вас чакае цудоўны свет беларускіх казак, дзе і чарадзейства, і незвычайныя ператварэнні, і нечаканыя адкрыцці.
Вы абавязкова пазнаёміцеся з новымі героямі і адправіцеся ў захапляльныя падарожжы, што зробіць багацейшымі вашыя жыццёвыя ўяўленні.
Прыемнага знаёмства! Захапляльнага чытання!