Аб чым пісалі Колас і Купала: філворд — Детская библиотека-филиал №9
-->

Аб чым пісалі Колас і Купала: філворд

Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі дум беларусаў, яны – вочы, вусны, словы простага чалавека. Іх творы, перадаваліся з вуснаў у вусны і былі настолькі зразумелыя, што кожны мог лічыць іх сваімі, расказанымі ад свайго імя.
Аб чым пісалі народныя песняры? Народ, чалавек, жыццё … Тэматыка простая, але спадчына, якую пакінулі Янка Купала і Якуб Колас – неўміручая! Іх мастацтва і сёння дапамагае нам вытрымаць цяжкасці і пераадолець трывогі, знайсці кожнаму свой шлях у жыцці. Яны – нашы сучаснікі, яны разам з намі.

Запрашаем прыняць удзел у гульне і знайсці ў філвордзе 10 слоў, аб чым яшчэ пісалі пісьменнікі. Поспехаў!