Дзень беларускага пісьменства – 2025 — Детская библиотека-филиал №9
-->

Дзень беларускага пісьменства – 2025

6 і 7 верасня ў Беларусі адзначылі ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў старажытнай Лідзе Гродзенскай вобласці.

У дзіцячай бібліятэцы чытачоў запрашалі да ўдзелу ў асветніцкай акцыі «Вытокі пісьменства».

Так, пад час займальнай інфармхвілінкі «Дзень беларускага пісьменства ‒ 2025 у Лідзе» ішла размова пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, знакамітых асветніках, традыцыях нацыянальнага свята, таксама знаёміліся з Праграмай рэспубліканскага свята ў Лідзе. На кніжнай выставе-віктарыне «Дзіўная родная мова» запрашалі вабіць час займальныя кнігі аб роднай мове, у якіх былі схованы адказы на пытанні. У ходзе гульні «Беларускі без нагрузкі» дзетак чакалі: «Асарці з загадак» (загадкі-рыфмаванкі, загадкі-пытанні, беларускія народныя загадкі), беларускамоўныя філворд і красворд, вясёлая гульня «Хто я?». Усе удзельнікі атрымалі смачны пачастунак.

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка дзейнічала выстава-гонар «Славутыя на ўсе вякі».

У віртуальнай прасторы на сайце бібліятэкі запрашалі да ўдзелу ў анлайн-гульне «Спадчына Скарыны».

Штогод Дзень беларускага пісьменства працягвае яднаць і натхняць людзей.