Да ХХХ Дня беларускага пісьменства — Детская библиотека-филиал №9

Да ХХХ Дня беларускага пісьменства

У 2023 годзе свята беларускага пісьменства адзначыла свой юбілейны XXX дзень 2 і 3 верасня ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. 

Жыхароў і гасцей горада Магілёва таксама запрашалі адсвяткаваць Дзень беларускага пісьменства разам. Ва ўсіх бібліятэках горада былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы ў рамках патрыятычнай эстафеты «Беларуская скарбонка». У дзіцячай бібліятэцы з удзелам чытачоў прайшла культуралагічная акцыя «З вытокаў роднай мовы».

Так, на дзіцячым абанеменце ўсіх сустракала кніжная выстава «Дзіўная родная мова». Маленькія і дарослыя чытачы і наведвальнікі бібліятэкі з зацікаўленасцю слухалі пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, знакамітых асветніках, традыцыях нацыянальнага свята ў ходзе інфармхвілінкі. У зале дзіцячага чытання і вольнага часу запрашалі да ўдзелу ў літаратурных і лінгвістычных гульнях, знаёміліся з новымі аўтарамі. Самыя маленькія з задавальненнем разглядвалі каляровыя старонкі часопіса «Матуліна сонейка». Асаблівай увагай карысталася выстава-інсталяцыя «Славутыя на ўсе вякі», на якой усіх вітаў знакаміты Францішак.

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка дзейнічала тэматычная выстава «Вытокі беларускага пісьменства». Размаўлялі і чыталі на роднай мове, таксама знаёміліся з творамі сучасных беларускіх аўтараў у ходзе брэнд-акцыі «Ведайце нашых!».

У віртуальнай прасторы на сайце бібліятэкі ўсіх чакаў WEB-квэст «Свята беларускага пісьменства»Трэба было прайсці 5 тураў і знайсці запаветныя ключы, каб скласці кодавае слова.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць і натхняюць людзей. Культурная акцыя на самой справе атрымалася святочнай! 


Хуткамоўкі. Чытаем разам