Да 110-годдзя Аркадзя Куляшова — Детская библиотека-филиал №9
-->

Да 110-годдзя Аркадзя Куляшова

Я – трэці свет, я кропелька малая
Тых светаў двух – звычайны чалавек,
Што неба і зямлю ў сабе змяшчае
І ў свет адзін злучае іх навек.
А. Куляшоў

06 лютага ў Беларусі адзначылі 110-годдзе з дня нараджэння народнага паэта краіны, перакладчыка, сцэнарыста, грамадскага дзеяча Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Дзіцячая бібліятэка далучылася да святкавання значнай падзеі і запрасіла сваіх наведвальнікаў прыняць удзел у літаратурным літгідзе «Адзначаем юбілей Аркадзя Куляшова».

Аркадзь Куляшоў ‒ паэт-патрыёт, паэт-воін ‒ чалавек, які, безумоўна, любіў сваю родную зямлю, і быў гатовы абараняць яе «штыком і пяром». З самых першых друкаваных твораў паэт праслаўляў родную зямлю, сваю Радзіму.

Творчая спадчына Аркадзя Куляшова была прадстаўлена праз рэпертуар выданняў розных гадоў з фонда бібліятэкі на кніжнай выставе «Адзначаем юбілей», якая змясціла выбраныя творы, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці славутага земляка.

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка на працягу дня гучалі патрыятычныя вершы паэта-юбіляра, песні на яго словы ў выкананні знакамітага ВІА «Песняры» («Балада аб чатырох заложніках», «Алеся», «Балада аб мацi»), узгадалі біяграфію пісьменніка, цікавыя факты.

Імем Аркадзя Куляшова названы Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, у весцы Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна дзейнічае музей яго імя. У Мінску, Магілёве, Касцюковічах імем паэта названа вуліца. У Мінску на будынку, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.