Люблю я цудоўныя,
Спеўныя словы,
Як музыку, слухаю
Родную мову
В.Кудлачоў.
Шмат у свеце цудоўных моў, але у кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У бібліятэцы 17 і 18 лютага напярэдадні знатнай падзеі адбыўся Святочны марафон «Прыгарніся да роднага слова».
Маленькія и дарослыя чытачы з цiкавасцю знаёмiлiся з цудоўнымі кнiжкамi i часопiсамi, прадстаўленых на кніжных выставах з рознымі беларускімі атрыбутамі: «Дзіўная родная мова», «Чарадзеі роднага слова», «Цікава ведаць»,«Родных кніг цікавыя старонкі».
У гэты час пазнаёміліся з рознымі новымі беларускімі аўтарамі і творамі ў ходзе гучных чытанняў «Па старонках цікавых кніг», разам прачыталі казку «І заяц стаў зайцам…». Асабліва выразна гучалі вершы ўдзельнікаў сеткавай акцыі «Я люблю чытаць на роднай мове». Весела бавілі хвілінкі, прынімаючы ўдзел у агульнасістэмным ФЛЭШ-БАТЛе «Хуткамоўкі.Чытаем РАЗАМ» (відэаролікі ўдзельнікаў).
Паспыталi свае сiлы i веды ў WEB-туры знаўцаў «Грамацей». З задавальненнем дзеткі разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, філворды, перакладвалі словы на беларускую мову, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі.
Маленькiм чытачам дзiцячага садка №38 прапанавалi незвычайныя лiтаратурныя прысмакi «Цiкавыя кнiжкi на роднай мове». Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёмiлiся з кнiжкамi пра родны край, жывёл; паслухалi займальныя вершыкi пра птушак i розныя цiкавыя рэчы.
Дарослыя чытачы былі не супраць даведацца пра цікавыя факты аб роднай мове ў ходзе інфагіда «Цікава аб роднай мове».
21 лютага, непасрэдна ў Дзень шанавання роднай мовы, увазе чытачоў паўсталі вершы, казкі, апавяданні, гумарэскі, часопісы, слоўнікі, энцыклапедыі і шмат яшчэ чаго на беларускай мове.
На працягу ўсяго дня гучалі добрыя словы-пажаданні роднай мове квітнець, прыгажэць і ўдасканальвацца.