8 лютага наша краіна адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа, песняра палескага краю, а таксама і ўсёй Беларусі, які ў сваёй творчасці засведчыў вялікую любоў да людзей, да роднай зямлі.
У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка прайшоў літгід «Адзначаем 100-гадовы юбілей Івана Мележа» каля кніжнай выставы-пашаны «Пясняр палескага краю».
У ходзе літгіда шаноўныя чытачы даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, чаму імя Івана Мележа стаіць сёння ўпоравень з вядомымі ва ўсім свеце імёнамі такіх выразнікаў народнага духу, як М. Шолахаў, М. Горкі, А. Талстой, Л. Ляонаў, У. Рэймант і інш.
Асаблівым момантам літгіда сталі хвілінкі, калі чытачы дзяліліся сваімі ўражаннямі, успамінамі аб прачытаннай знакамітай трылогіі «Палескай хронікі». Нават мужчыны не змаглі застацца абыякавымі і актыўна ўключаліся ў размову.
У выніку, некаторыя чытачы вырашылі яшчэ раз перачытаць старонкі твораў Івана Мележа, каб зноў апынуцца ў беларускай тагачаснай вёсцы, перажыць важныя падзеі разам з героямі-палешукамі.
Мeлeж cтвapыў caпpaўды нapoднyю кнiгy, pacкpыў caмaбытнacць нapoднaгa жыцця i нapoднaгa xapaктapy.
«Як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган)
Калі не чыталі — абавязкова прачытайце! Кнігі чакаюць вас у бібліятэцы!