Адзначылі 100-годдзе Івана Шамякіна — Детская библиотека-филиал №9
-->

Адзначылі 100-годдзе Івана Шамякіна

30 студзеня наша краіна адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна — прызнанага майстра слова, аўтара шматлікіх твораў мастацкай прозы, п’ес і сцэнарыяў, кніг публіцыстыкі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры.
У бібліятэках горада Магілёва прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай падзее.

На працягу ўсяго дня запрашалі карыстальнікаў бібліятэкі пазнаёміцца з кніжнай выставай-пашанай «Адзначаем 100-гадовы юбілей Івана Шамякіна», на якой былі прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выданні аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка.

Таксама, кожны жадаючы с задавальненнем  паслухаў паведамленне аб цікавых звестках з жыцця пісьменніка, прыняў удзел у апытанні «Які твор Івана Шамякіна вам падабаецца больш за ўсё?» (больш за ўсё галасоў атрымаў твор «Сэрца на далоні»), выбраў кнігу аўтара для чытання. Акрамя таго, многія чытачы сталі зоркамі сеткавай фотаакцыі «Я люблю Шамякина».

Святкаванне гэтай знамянальнай падзеі працягваецца!

Чытайце творы Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай

і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.