Адкрываем новае імя — Детская библиотека-филиал №9
-->

Адкрываем новае імя

7 сакавіка, напярэдадні святкавання Міжнароднага жаночага дня, у бібліятэцы адбылася літаратурна-тэатральная сустрэча «Адкрываем новае імя» з прыемнай жанчынай, матуляй, бабуляй і пісьменніцай Галінай Пярун.

Галіна Сяргееўна прэзентавала сваю першую кнігу для дзяцей «Прыгоды сяброў і парады ад Усімдапамагайкіна» з дапамогай аўтарскага кукальнага тэатра «БІ-БА-БО».

Дзеці даведаліся пра кнігу, а таксама з цікавасцю паглядзелі казку «Як ліса гаспадыняй у дзеда была». Уласна сшытыя цацкі вельмі спадабаліся гледачам. На развітанне хлопчыкі і дзяўчынкі самі паспрабавалі быць куклаводамі.

Сустрэча прайшла прыемна і запамінальна. Галіна Пярун падарыла бібліятэцы сваю кнігу з подпісам.

Далей сустрэча працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы з кіраўніком аматарскага аб’яднання – бібліясалона «Вдохновение». Галіна Сяргееўна пазнаёмілася з асноўнымі накірункамі аб’яднання, надыходзячымі тэмамі пасяджэнняў. Але галоўнае тое, што і дарослыя чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з пісьменніцай, жыхаркай мікрараёна «Саломінка», адкрыць для сябе новае імя – Галіна Пярун, тым больш, што ў аўтара ёсць творы і для дарослых.

Вось так, на біблятэчнай пляцоўцы загарэлася новая літаратурная зорачка – Галіна Пярун.