Да 140-годдзя Янкі Купалы — Детская библиотека-филиал №9
-->

Да 140-годдзя Янкі Купалы

7 ліпеня ўся Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння вялікага народнага паэта краіны — Янкі Купалы (сапраўднае імя – Іван Дамінікавіч Луцэвіч).

Літаратурная спадчына Янкі Купалы падымае і прадстаўляе культуру роднай краіны на міжнародным узроўні.

Прапануем вам пазнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі аб жыцці і творчасці знакамітага творца беларускай літаратуры і яшчэ раз прачытаць яго славутыя творы.

У чытальнай зале бібліятэкі дзеткі знаёмяцца з незвычайнай кнігай Д.Л. Філіповіча «Янка Купала».
На старонках кнігі змешчана цікавая інфармацыя пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэта; разам абмяркоўваем той час, калі жыў Янка Купала, чым цікавіўся, чаму вырашыў стаць пісьменнікам.
Разам чытаем ўслых аўтарскія вершы для дзетак, разглядваем малюнкі, а яшчэ выконваем практычныя творчыя заданні. Напрыклад, разгадваем крыжаванкі і шараду-загадку ад Янкі Купалы, спрабуем намаляваць радаводнае дрэва сваёй сям’ і.

Час з такой кніжкай пралятае запамінальна!

     

У зале па абслугоўванню дарослага карыстальніка прапануем звярнуць увагу на кніжную выставу «Мне сняцца сны аб Беларусі». Каля выставы запрашаем далучыцца да гаворкі аб знакамітым літаратурным дзеячы Беларусі, прачытаць ўслых вершы Янкі Купалы.