У бібліятэцы запрашала літаратурная гасцёўня «Песняры роднай Беларусі», прымеркаваная да знамянальнай літаратурнай падзеі — 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Так, 11 і 18 лістапада ў бібліятэку завіталі навучэнцы 5-х класаў дзяржаўных устаноў адукацыі «Камінтэрнаўская сярэдняя школа» і «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва». Рабяты даведаліся пра цікавыя факты з жыцці народных пісьменнікаў Беларусі, як яны пазнаёміліся і пачалі сябраваць. З завальненнем паслухалі вершы аўтараў, песню «Мой родны кут» на словы Якуба Коласа ў выкананні гурта «Песняры» з дэманстрацыяй родных мясцін паэтаў.
Весела прайшла і гульнявая частка мерапрыемства. Хлопчыкі і дзяўчынкі хутка адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі беларускія загадкі, знаходзілі схаваныя словы ў філвордзе «Песняры Беларусі». Асаблівую цікавасць выклікалі рэчы з «Патаеннай скрыні».
Пазнаёміцца з літаратуразнаўчымі матэрыяламі пра жыццё і творчасць вядомых пісьменнікаў, з іх паэтычнымі і літаратурнымі працамі запрашала выстава-пашана «Янка Купала і Якуб Колас: аднагодкі, саратнікі, сучаснікі».
Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Камінтэрнаўская сярэдняя школа»
Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва»