Пісьменнік дня: Раіса Баравікова — Детская библиотека-филиал №9
-->

Пісьменнік дня: Раіса Баравікова

«Сярод сузор’яў, сярод зор
кладзецца песенны узор…
І сярод гукаў, сярод слоў
таемнай згадкай золкіх сноў
мая дарога пралягла…»
Р. Баравікова

11 мая сваё 75-годдзе адзначыла вядомая беларуская пісьменніца Раіса Бар­авікова. У гэты дзень чытачоў бібліятэкі запрашалі прыняць удзел у літаратурнай акцыі «Пісьменнік дня: Раіса Баравікова».

З імем Р. Баравіковай звязана ўражанне прасветленнасці, пяшчоты, рамантычна-узнеслых адносін да жыцця, эмацаянальнасці і высокай усхваляванасці. У зале па абслугоўванню дарослача чытача дзейнічала выстава-пашана «Творчасць, што даруе радасць», на якой былі прадстаўлены творы пісьменніцы, кароткія звесткі аб яе жыцці і творчасці. Асаблівую каштоўнасць уяўляе кніга «Сад на капялюшыку каханай» з аўтографам Раісы Андрэеўны: «Дарагім чытачам на добры ўспамін з вялікай павагай і вельмі сардэчна!».

На працягу ўсяго дня гучалі непаўторныя  радкі вершаў з адценнем трапяткога пач­уцця: «А на душы і светла, і шчымліва», «Зорка палявая», «Шыпшына пры даліне» «А ты, лісток, зусім як сэрца…» і іншыя.
Цікава было назіраць, як чытачы параўноўвалі гучанне аднолькавых вершаў на дзвух мовах, якія таксама былі прадстаўлены і ў зборніку на рускай мове — «Сад на шляпке возлюбленной»: «Ласточки сидят, как наготове»-«Ластаўкі сідзяць напагатове», «Лето месяц дышало громами»-«Лета дыхала месяц грамамі».

У ходзе літгіда «Аб жыцці і творчасці Р. Баравіковай» чытачы знаёміліся з пaэтычнай твopчacцю Раісы Баравіковай, якая cтaлa cпpaвaй яе жыцця.

Сваю творчасць пісьменніца не абмяжоўвае толькі адной паэзіяй. Актыўна працуе і ў іншых літаратурных жанрах – у прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе і шмат піша для дзяцей.

На дзіцячым абанеменце прайшлі гучныя літаратурныя хвілінкі «Чытаем Баравікову разам». Хлопчыкі і дзяўчынкі такім чынам адкрылі для сябе новыя цікавыя кніжкі беларускай пісьменніцы: «Казкі з гербарыя», «Казкі астранаўта», «Казачныя аповесці пра міжпланетнага пажарніка і іншых мамурыкаў», «Ты не слухай Мішку, коцік».

Віншаванне з юбілеем ад калектыва дзіцячай бібліятэкі №9 г. Магілёва