Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у творчай акцыі па стварэнню буклукаў «Мая беларуская дзіцячая кніга». Арганізатарам анлайн-акцыі выступіла дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».Буклук — гэта знятая на фота кампазіцыя, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга з выкарыстаннем розных атрыбутаў і элементаў дэкору, якія ярка раскрываюць змест твора.
Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў дыплом.
Падобныя акцыі — выдатная магчымасць адчуць сябе фотамастакамі, адлюстраваць вобразы любімых выданняў, стварыць непаўторныя аўтарскія кніжныя нацюрморты.