Аб бяспецы — цікава! — Детская библиотека-филиал №9
-->

Аб бяспецы — цікава!

З 1 верасня ў Беларусі стартавала акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі». 

У рамках акцыі ў бібліятэцы прайшла пазнавальная гутарка «Аб бяспецы — цікава!» з удзелам магілёўскай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Галіны Пярун.

У цікавай і займальнай форме пры дапамозе герояў кніжкі «Прыгоды сяброў і парады ад Усімдапамагайкіна» госця распавяла дзятве пра тое, як пры дапамозе ведаў прычын надзвычайных сітуацый і ўменні іх не дапусціць можна прадухіліць бедства. А ў выпадку, калі бяда ўжо здарылася, як правільна дзейнічаць і аказваць патрэбную дапамогу.

У гутарцы з дзецьмі гаворка ішла аб асабістай бяспеке і правілах, якія трэба выконваць. Трэба адзначыць, Галіна Сяргееўна сама працуе ва ўстанове аховы здороўя і ведае аб патрэбных правілах не па чутках. Напрыклад, чаму так важна прытрымлівацца правілаў асабістай гігіены. Таксама размаўлялі аб тым, як правільна паводзіць сябе пры сустрэчы з незнаёмцамі, альбо як правільна мець зносіны па тэлефоне са староннім чалавекам, ці што рабіць, калі ўбачыў сабаку без гаспадара? Гэтыя і іншыя пытанні былі закрануты нездарма. Бо лепш вучыцца на чужых памылках. І важна не пацярпець, апынуўшыся ў небяспечнай сітуацыі.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і ўтульнай, і, безумоўна, карыснай!