Адзначылі 70-годдзе Міхася Пазнякова — Детская библиотека-филиал №9
-->

Адзначылі 70-годдзе Міхася Пазнякова

24 студзеня споўнілася 70 год Міхаілу Паўлавічу Пазнякову — беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку і мовазнаўцу.

З 22 па 24 студзеня на дзіцячым абанеменце з удзелам чытачоў праходілі гучныя чытанні «Ехаў поўны воз дзівос» па творах пісьменніка-юбіляра.

У гэтыя дні юным чытачам бібліятэкі прапанавалі паслухаць невялікае паведамленне аб жыцці і творчасці Міхася Пазнякова, звярнуць увагу на паэтычныя зборнікі і прачытаць экспромтам якой-небудзь верш услых.

Так, у бібліятэцы ў выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак гучалі вершы: «Снегіры», «Жмуркі», «Наша сям’я» і інш., казка «Вавёрчына хатка».

Дружная сям’я Тамашэўскіх с задавальненнем паслухалі цікавыя звесткі пра аўтара і выбралі сабе кніжкі для чытання дома.

Раім усім, хто яшчэ не паспеў пазнаёміцца з вершамі Міхася Пазнякова для дзяцей — зрабіць гэта абавязкова!

Бо яны не толькі займальныя і дасціпныя, а таксама развіваюць вобразнае мысленне, нясуць дабро, дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет. Акрамя таго, творы Міхася Пазнякова вучаць дзяцей марыць, фантазіраваць, далучаюць іх да скарбаў роднай мовы, выхоўваюць патрыятычныя пачуцці.

Прапануем паслухаць удзельнікаў гучных чытанняў.

Верш «Зіма» у выкананні Дар’і Шылінай

Верш «Хлеб» у выкананні Яраслава Шуляка

Верш «Рыбакі» у выкананні Алёны Якушавай