6 верасня весела і займальна адзначылі ў бібліятэцы Дзень беларускага пісьменства.
Рабяты паспыталі свае веды ў інтэлектуальным моўным чэленджы «Грамацей».З дапамогай кубіка хлопчыкі і дзяўчынкі выбіралі сабе выпрабаванне: «Асарці з загадак», «Збяры прыказку», «Пазнай фразеалагізм», «Перакладчык», «Моўны філворд» і іншыя. У добрага памочніка Францішка можна было атрымаць падказку. Час за гульнёй пралятаў незаўважна і цікава.
А яшчэ, дзякуючы чароўнаму слоўніку, чытачы даведаліся свае беларускія словы-талісманы.
А вы ведаеце сваё слова-талісман? Калі не — прыходзьце да нас, мы ўсё ведаем.