Рыгору Барадуліну – 85! — Детская библиотека-филиал №9
-->

Рыгору Барадуліну – 85!

Жыў-быў добры дзядзька…

25 лютага разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва”прайшло гучнае чытанне “Чараўнік роднага слова” да 85-годдзя народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна, вядомага як Дзядзька Рыгор.

Спачатку маленькія чытачы коратка пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыццёвага і творчага шляха пісьменніка, дакладней: як і чаму Дзядзька Рыгор пачаў пісаць для дзяцей; паспрабавалі адгадаць яго на фотаздымку; з цікавасцю паслухалі вясёлыя вершы, казкі і прыбабунькі з кніжак “Ці пазяхае бегемот”, “Індыкала-кудыкала”, “Аз+Букі”, “Азбука не забаўка”; актыўна прымалі ўдзел у разгадванні загадак.

Сустрэча прайшла весела! Дзецям спадабаліся творы пісьменніка.