Сустрэча з чараўніком з краіны «Вясёлка» — Детская библиотека-филиал №9
-->

Сустрэча з чараўніком з краіны «Вясёлка»

23 кастрычніка ў бібліятэцы праходілі гучныя чытанні «Беларускія пісьменнікі – дзецям». Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі вершы Анатоля Зэкава, Уладзіміра Мазго, Івана Муравейкі, а таксама пазнаёміліся і з новымі імёнамі дзяцячых пісьменнікаў – Таццянай Мушынскай, Генадзем Пашкавым, Міхасём Зізюком.

Асабліва пашансавала дзеткам з 2 «Е» класа ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва». Да іх на хвілінку-весялінку «Чараўнік з краіны “Вясёлка”» завітаў сапраўдны пісьменнік Юры Несцярэнка – знакаміты Дзед Бялын.

Не было ў гэты час дзеткам хмарна, а было весела і гарна. Пісьменнік, кампазітар разам са сваёй сям’ёй – дочкамі і жонкай – гарэзліва чыталі вершікі і спявалі. Вясёлае, жвавае адбылося знаёмства. Асабліва спадабаліся загадкі — маляўнічыя і незвычайныя.

Калі зацікавіліся, даём падказку: загадкі пісьменніка Юрыя Несцярэнкі (Дзеда Бялына) можна знайсці ў часопісе «Вясёлка» у рубрыцы «Хвілінка-весялінка», а яшчэ можна пачытаць сапраўдную казку «Паважай сяброў». Усё гэта чакае вас на міні-выставе «Сябруем з Юрам Несцярэнка» у чытальнай зале.