Цікавая асоба. Цікавая сустрэча — Детская библиотека-филиал №9
-->

Цікавая асоба. Цікавая сустрэча

Нам і нашым чытачам вельмі пашанцавала пазнаёміцца са знакамітым магілёўскім пісьменнікам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Мікалаевічам Казекам.

22 лютага з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №40 г.Магілёва» і ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Магілёва» адбылася сустрэча «З любоўю да людзей і роднай зямлі», на якой Аляксандр Мікалаевіч распавёў пра свае адносіны да Радзімы: як бача, адчувае яе душой, праз паэзію.

Прыемным падарункам для госця стала выкананне вучнямі яго вершаў. Трэба адзначыць, вершы прагучалі з пяшчотай і асаблівай выразнасцю. Настаўніцы ДУА «Сярэдняя школа №25 г.Магілёва» таксама вырашылі паўдзельнічаць у паэтычнай паўзе і прапанавалі паслухаць прысутным свае ўласныя вершы.

Увогуле, сустрэча атрымалася прыемная і скончылася на пазітыўнай устаноўцы Аляксандра Мікалаевіча: «Усё будзе добра ў жыцці, у душы, і ў краіне», і «Трэба думаць станоўча, бо падобнае прыцягвае падобнае».

Зборнікі А.М. Казекі, а таксама іншых пісьменнікаў-зямлякоў былі прадстаўлены на кніжнай выставе «Літаратурная спадчына зямлі Магілёўскай».

Дарэчы, Аляксандр Мікалаевіч падарыў бібліятэцы сваю кнігу «Марыйка».