Сямейны карагод: «Кожная пятніца – роднае, сваё!» — Детская библиотека-филиал №9

Сямейны карагод: «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

У межах агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца ‒ роднае сваё» увесь кастрычнік у бібліятэцы разам з чытачамі-дзеткамі праходзіла чытанка-забаўлянка «Сямейны карагод». Прайшлі не проста сустрэчы, а сапраўдныя сямейныя хвілінкі цяпла, дзе гучалі добрыя гісторыі і засталіся ў памяці радасныя моманты.

Першую пятніцу кастрычніка прысвяцілі святкаванню Дня пажылых людзей. Разам з дзеткамі чыталі ўтульныя беларускія вершы і апавяданні пра бабуль і дзядуляў каля выставы «Літаратурныя прысмакі», узгадалі «Бабуліны прасмакі». А яшчэ рабілі мілую падзелку «Святочны кубачак».

Да Дня маці і Дня бацькі чыталі святочныя вершы на роднай мове, адзначылі самыя добрыя словы для матулі на «Дрэве падзякі», выконвалі заданне «Майстар на ўсе рукі», адгадвалі загадкі пра прафесіі таты, майстравалі падарункі сваімі рукамі і шмат чаго яшчэ!

Гэта былі сапраўдныя хвіліны цеплыні, якія яшчэ раз нагадалі: сям’я ‒ гэта самае каштоўнае!