Да Дня беларускага пісьменства ‒ 2026 — Детская библиотека-филиал №9

Да Дня беларускага пісьменства ‒ 2026

Пісьменнасць ‒ гэта код спадчыны, які захоўвае і перадае культурную памяць народа, звязваючы мінулае, сучаснасць і будучыню ў адзіным духоўным прасторы.

5 і 6 верасня ў Беларусі адзначылі ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства ў славутым горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

У дзіцячай бібліятэцы чытачоў запрашалі да ўдзелу ў асветніцкай акцыі «Беларуская пісьменнасць: код спадчыны».

Юныя чытачы з захапленнем пагрузіліся ў свет кніжнай культуры і гісторыі пісьменнасці. Пад час займальнай інфармхвілінкі «Дзень беларускага пісьменства ‒ 2026 у Касцюковічах» ішла размова пра гісторыю ўзнікнення беларускага пісьменства, знакамітых асветніках, традыцыях нацыянальнага свята, таксама знаёміліся з Праграмай рэспубліканскага свята.

У ходзе інтэрактыўных заданняў хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі з літар словы, якія цесна звязаны з кнігадрукаваннем і кніжнай справай: «станок», «папера», «кніга» і іншыя. Асаблівую цікавасць выклікала гульня са словам «книгопечатание» ‒ з яго ўдзельнікі складалі шмат маленькіх слоў.

Таксама цікава прайшло знаёмства з кнігай Евы Нэмм «В гостях у Франциска Скорины». Дзеці выконвалі тэматычныя заданні: «даставалі» з чароўнай кнігі пытанні пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, дапісвалі недастаючыя словы у тэксце з важнымі словамі пра радзіму.

У віртуальнай прасторы на сайце бібліятэкі запрашалі да ўдзелу ў анлайн-віктарыне «Святая Еўфрасіння».

Штогод у Дзень беларускага пісьменства адчуваецца духоўнае яднанне і кожны знаходзіць новае натхненне ‒ у гэтым і праяўляецца сіла пісьменнасці як жывога кода спадчыны, што перадае культурную памяць народа з пакалення ў пакаленне.