Запрашаем на літаратурны куфэрак у рамках Міжнароднага дня роднай мовы!
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата з`яўляецца важным святам для беларусаў і нагадвае нам пра значэнне роднага слова і неабходнасць яго захавання. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу мову, яе гісторыю і культурную спадчыну.
Бібліятэкі горада падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў і запрашаюць усіх прыняць удзел у літаратурным куфэрку «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Подробнее