Урок памяці «Нам засталася спадчына» — Детская библиотека-филиал №9

Урок памяці «Нам засталася спадчына»

Традыцыі, звычаі, культура, гісторыя нашых продкаў — усё гэта наша спадчына, якую важна захаваць для будучыні.

15 лістапада ў бібліятэцы з удзелам дзевяцікласнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Магілёва» прайшоў урок памяці «Нам засталася спадчына» у рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».

З удзельнікамі сустрэчы вялі размову аб роднай Беларусі, яе непаўторнасці і нацыянальнай самабытнасці, узгадалі старажытную і багатую гісторыю беларускага народа, успомнілі знакамітых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну краіны, Магілёўшчыны. Напярэдадні Міжнароднага дня памяці злачынства генацыду закранулі тэму Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі юных герояў, пазнаёміліся з літаратурай выставы «Помнит сердце, не забудет никогда», асобную ўвагу надалі кнігам «Геноцид белорусского народа» и «Последние свидетели». 

У завяршэнні памятнай сустрэчы рабята згадзіліся з той думкай, што моладзь павінна расці на запаветах сваіх бацькоў, дзе не знікаюць традыцыі продкаў, а памяць аб мінулым становіцца падставай для новых здзяйсненняў.