Кожную летнюю сераду для аматараў загадак і таямнічых гісторый у бібліятэцы ладзяцца займальныя мерапрыемствы.
12 чэрвеня і 17 ліпеня адбыўся чароўны квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» па аднайменнай кнізе знакамітай беларускай пісьменніцы К. Хатасевіч-Лісавой.
Прыгодніцкая гульня пачалася з пераўтварэння звычайных дзяцей у сапраўдных герояў шляхам няхітрага дзеяння. Далей каманды з адважнымі шукальнікамі чароўнага скарбу зрабілі выбар паміж лакацыямі і пачалі выконваць неверагодныя заданні, каб атрымаць 9 запаветных ключоў, потым абмяняць іх на адзін, той самы, які адчыніць чароўны куфэрак з Вялікай Каштоўнасцю. Так, 9 чароўных істот, жыхары Ведзьмінага балота, Злавеснага лесу і Таямнічага возера, падрыхтавалі свае часам невыканальныя заданні, але бібліятэчныя героі, дзякуючы розуму, рашучасці, спрыту і кемлівасці, здолелі прайсці ўсе выпрабаванні, атрымалі галоўны ключ і адчынілі чароўны куфэрак. Кожны быў здзіўлены відовішчам, бо ўзнагарода на самой справе атрымалася чароўная і ўсім людзям патрэбная.
Трэба адзначыць, хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі зацікавіліся кнігай, па якой прайшоў квэст, і сказалі, што абавязкова прачытаюць яе.