Гучы, мова беларуская! — Детская библиотека-филиал №9
-->

Гучы, мова беларуская!

Другі дзень ІV Дзіцячага кніжнага фестывалю «Шостая цывілізацыя» у дзіцячай бібліятэцы быў прысвечаны гісторыям на беларускай мове. Чытачоў-дзяцей запрашалі да ўдзелу ў акцыі «Размаўляем па-беларуску. Далучайся і ты!».

Усім чытачам, завітаўшым у гэты дзень у бібліятэку, прапанавалі звярнуць увагу на выстаўку «Беларуская кніга запрашае», дзе кожны час з’яўляліся новыя кнігі і аўтары розных краін, выдадзеныя на беларускай мове. Запрашалі ўзяць любую кнігу альбо часопіс, адчыніць адразу старонку і зачытаць першае, што  патрапіла ў поле зроку. Атрымалася незвычайна і весела!

У моўным чэленджы «Грамацей» хлопчыкі і дзяўчынкі бавілі свой час за гульнямі і конкурсамі: «Моўныя залацінкі», «Словы-змейкі», «Чарадзеі роднага слова» і іншыя. За паспяховае праходжанне выпрабаванняў удзельнікі атрымлівалі салодкія гасцінцы.

Успаміны аб гэтым цудоўным дне засталіся ў ходзе фатасэта «Чытаем беларускае! Далучайся і ты!».

Час за чытаннем на беларускай мове праляцеў незаўважна і цікава.